Ва УУС Менгарвыканкаму абвяргаюць інфармацыю пра разгон спэктаклю «Свабоднага тэатру».

Пра гэта паведамляе afn.by са спасылкай на Інтэрфакс. «Менская міліцыя аказалася ў прыватным доме ў раёне плошчы Бангалор, у сувязі з паступіўшым тэлефанаваньнем пра выбух».

Нагадаем, што ўчора ўвечары ў прыватным катэджы ў Менску мелася адбыцца прэм’ера спэктаклю па п’есе Э.Бонда «Адзіннаццаць кашуль».

Перад самым пачаткам імпрэзы, на якую сабраліся каля 50 гледачоў, завіталі супрацоўнікі ПМСП. Яны і затрымалі ўсіх прысутных. Потым усіх гледачоў, актораў, а таксама замежных гасьцей адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну Менску, дзе выпусьцілі толькі апоўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0