Кіраўнікі Расіі, Казахстана і Беларусі сустрэнуцца ў Астане, дзе 28–29 мая пройдзе пасяджэнне Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета — вышэйшага органа Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

У ходзе пасяджэння перш увага будзе нададзена далейшаму развіццю інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і стварэнню да 1 студзеня 2015 г. Еўразійскага эканамічнага саюза.

Чакаецца, што Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць ход выканання даручэнняў па забеспячэнні функцыянавання МС і АЭП. Будзе дадзена ацэнка работы, што вядзецца рабоце па кадыфікацыі міжнародных дамоваў, якія складаюць прававую базу названых інтэграцыйных аб’яднанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?