Ягоны шлях быў тыповым для маладога чалавека: ён вучыўся ва ўніверсітэце, пасля ў дактарантуры. Родам з Васілішак (Гарадзеншчына), ён ужо 10 гадоў ён жыве ў Торуні, горадзе на поўначы Польшчы. Пасля першых пяці гадоў у Польшчы ён атрымаў дазвол на сталае пражыванне ў Польшчы. Цяпер падаў на грамадзянства, і яму адмовілі. Вета паставіла Агенцтва ўнутранай бяспекі, тлумачэнняў яно не выдае. Рашэнне Агенцтва вядзе да аўтаматычнага скасавання дазволу на пражыванне.
Юшкевіч спрабуе гэтае рашэнне абскарджваць. «Нават калі Польшча адрачэцца мяне, я ніколі не адракуся Польшчы й польскасці», — сказаў Юшкевіч у інтэрв’ю рэгіянальнай праграме польскага тэлебачання. Пры гэтым сваю старонку ў сацыяльных сетках ён вядзе па-расейску.