1 чэрвеня павышаюцца максімальныя рознічныя цэны на некаторыя маркі цыгарэт на 4,3–14,3%. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Цэны павышаюцца на імпартаваныя маркі цыгарэт з фільтрам: Aroma Rich — з 14.000 да 16.000 рублёў (на 14,3%); Richmond — з 18.000 да 20.000 (на 11,1%); Lucky Strike Click&Roll — з 11.500 да 12.000 (на 4,3%).

Максімальная рознічная цана на цыгарэты маркі Winston Limited Edition устаноўлена ў памеры 18.000 рублёў за пачак.

Папярэдняе павышэнне на адну марку цыгарэт было з 1 мая (на 2,9%).

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?