Агент форварда дортмундскай «Барусіі» Роберта Левандоўскага — Цэзары Кухарскі — заявіў, што футбаліст гэтым летам пяройдзе ў «Баварыю». Нагадаем, што ў фінале Лігі чэмпіёнаў 25 мая ў суботу «Баварыя» перамагла «Барусію» на «Уэмблі» з лікам 2:1.

«Няма сэнсу утойваць, што Роберт не будзе гульцом «Баварыі». Праўда, нельга сказаць калі, ні пра памер трансферу. Падрабязнасці будуць паведамленыя на працягу 1–3 тыдняў — сказаў Кухарскі на TVN24.

Пераход польскага форварда бударажыць розумы заўзятараў некалькі месяцаў.
Раней згадваліся іншыя еўрапейскія клубы, якія былі зацікаўлены ў паляку, у тым ліку «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ювентус».

У панядзелак, сказаў Кухарскі, ён чакае сігналу ад Дортмунда і Мюнхена. Раней стала вядома, што за баварскі клуб будзе гуляць іншы прадстаўнік «Барусіі» Марыё Гётцэ.

Левандоўскі звязаны з «Барусіяй» кантрактам да 30 чэрвеня 2014 года.

У Дортмундзе ён гуляў з ліпеня 2010 года.
У гэты час у бундэслізе ён згуляў 98 матчаў і забіў 54 галы, таксама 11 галоў у Лізе чэмпіёнаў, у тым ліку 10 у апошнім сезоне, і восем у Кубку Германіі і адзін у Лізе Еўропы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?