Згодна з падлікамі сайта Realt.by,

цана прапановы квадратнага метра ў Мінску дасягнула $1608. Гэта максімальны паказчык за апошнія чатыры гады.
Прычым лічба працягвае расці, штотыдзень на 0,5–1%. Рэальны кошт угодаў тым часам меншы на $50–70, аднак усё адно б’е рэкорды апошніх гадоў.
Што да новабудоўляў, то сярэдняя цана квадратнага метра дасягнула $1482. Пабудаваць кватэру ў Мінску без ільготаў цяпер каштуе даражэй, чым у Кіеве!

Якую суму трэба мець, каб набыць сабе хоць якую кватэру ў сталіцы Беларусі? Як мінімум $40 тысяч!

Кухня самай таннай кватэры ў Мінску.

Кухня самай таннай кватэры ў Мінску.

Згодна з базай кватэраў, выстаўленых на продаж, столькі каштуе самае таннае жытло.

Гэта аднапакаёўка плошчай 25,3 м² на вуліцы Мініна ў двухпавярховіку, пабудаваным у 1948 годзе, з «нармальным рамонтам».

На $500 даражэйшая кватэра на вуліцы Чыгладзэ. Першы паверх хрушчоўкі, сумешчаны санвузел, усё тыя ж драўляныя падлогі, як і на Мініна… Плошча кватэры складае мізэрныя 23 м².

На той самай Чыгладзэ прадаецца маласямейка за $43 тысячы. Па плошчы яна яшчэ меншая — 21 м². Затое на падлозе лінолеум.

Апроч гэтых трох аднакапаёвак, маючы бюджэт $45 тысяч, можна знайсці толькі кватэру каля вуліцы Мендзелеева. Плошча ў ёй таксама складае 21 м².

* * *

Як вы думаеце, ці апраўданыя такія высокія цэны на жыллё? Выказвайцеся ў каментарах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?