За час ХIII міжнароднага байк-фестывалю 22 яго ўдзельнікі былі затрыманыя за кіраванне матацыклам у стане ап’янення, у іх ліку дзве дзяўчыны.

Мотафорум праходзіў 24–26 мая ў Брэсце, а таксама на базе аздараўленчага цэнтра «Арляня» ў Жабінкаўскім раёне.

Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, вадзіцеляў матацыклаў у стане ап’янення затрымлівалі на трасе М1, у Брэсце, а таксама падчас выезду з тэрыторыі «Арляня». Сярод парушальнікаў — байкеры з Беларусі і Расіі. У іх дачыненні складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы.

«Мы штогод выяўляем нецвярозых удзельнікаў байкерскага фестывалю. Упершыню сярод іх ёсць дзяўчаты», — сказала Сахарчук.

Паводле яе слоў, усяго ў цяперашнім міжнародным байк-фестывалі ўзялі ўдзел каля 3 тыс. матацыклістаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Германіі, Чэхіі, Галандыі, Швецыі; упершыню — з Грэцыі, Харватыі і Італіі.

Ніводнага ДТЗ з удзелам матацыклістаў, якія прыехалі на байкерскі злёт, зафіксавана не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?