У цэнтры Гомеля бураць хаты ХІХ — пачатку ХХ ст. на вул. Валатаўской. Між тым Міністэрства культуры разглядае пытанне аб наданні ім статусу
У лістападзе 2012 г. ТАА «Электрапрам» быў незаконна знесены драўляны дом пачатку ХХ ст. па вул. Валатаўская, 23 для будоўлі на яго месцы шматпавярховага дома. Суседнія драўляныя дамы таксама трапляюць пад знос. Гарадскія ўлады ўхваляюць будоўлю шматпавярховіка. Яны выступаюць супраць захавання драўлянай забудовы.
У знак пратэсту супраць падыходаў гарадскіх улад і ТАА «Электрапрам» невядомыя расклеілі паўсотні улётак на плоце, які атачае будоўлю.