Дырэкцыя па будаўніцтве і рэканструкцыі аб`ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск ліквідуецца пастановай Саўміна № 417 ад 23 мая 2013 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У пастанове Міністэрству транспарту і камунікацый прадпісана ўзгадніць ліквідацыю гэтай дзяржаўнай установы і прыняць меры па рэалізацыі пастановы, якая набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Cтварэнне Дырэкцыі па будаўніцтве і рэканструкцыі аб`ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск прадугледжавалася пастановай Савета міністраў № 1/193 ад 7 верасня 2011 года.

Выступаючы 19 красавіка з пасланнем парламенту і народу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, хаця аэрапорт Мінск і адпавядае сусветным стандартам, гэта «не самы лепшы аэрапорт у свеце». Кіраўнік дзяржавы заявіў, што прапанова па будаўніцтве тэрмінала нядаўна паступіла ад расійскай кампаніі, у якой, аднак, няма вопыту ў будаўніцтве ўзлётна-пасадачнай паласы. Лукашэнка таксама паведаміў, што Беларусь разлічвала на крэдыт ад КНР, аднак кітайскі бок рэзка павялічыў яго кошт, і афіцыйны Мінск ад гэтай фінансавай лініі адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?