Уладальнікі мабільных прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць спампаваць праграму «Беларускія казкі».
Каб яе ўсталяваць, трэба зайсці ў Google Play і набраць у пошуку «Белорусские сказки».

У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасць з іх узятыя з праекту «Народныя казкі для дзетак», выкананым ЮНІСЕФ.
Напрыклад, «Зайкава хатка», «Сабака-паляўнічы» ды іншыя. Тэксты падгружаюцца з інтэрнэту, калі вы націскаеце на назву.
Таму, збіраючыся ў падарожжа, адкрыйце максімальную колькасць тэкстаў яшчэ ў зоне ўпэўненага прыёму сігнала.
Пасля яны будуць даступныя ў аўтаномным варыянце.

Гэта датычыцца і аўдыё-казак. Іх пакуль даступна дзесяць.

Праграму стварыў Андрэй Дзмітранок.

Яе ўжо спампавалі больш за 100 чалавек. З тых, хто вырашыў ацаніць яе, усе, апроч аднаго, паставілі «Беларускім казкам» «выдатна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?