Старажытнае Заслаўе, места з больш як тысячагадовай гісторыяй, рыхтуецца ўрачыста адзначыць свой чарговы дзень народзінаў у суботу, 25 жніўня.

Як распавялі ў аддзеле культуры Менскага райвыканкаму, у праграме мерапрыемстваў — сьвята кветак і сьвята мёду, выстава прадукцыі з прысядзібных участкаў «Цуда‑ўраджай». Славуты Горад майстроў« раскінецца на Рынкавай вуліцы. Яскравым відовішчам стануць рыцарскія баі, а таксама дэманстрацыя сярэднявечных строяў. У музэі‑запаведніку «Заслаўе» будуць выстаўленыя працы ўдзельнікаў моладзевага фотапленэру.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0