«У мяне ёсць сябар — напалову грузін, — расказаў на сайце «Нашай Нівы» Антось. — Ён звычайны такі хлопец. У яго бацька беларус, а маці грузінка і, дарэчы, па-беларуску ён выдатна гаворыць. З дзяўчатамі ў яго не вельмі ўдавалася, бо тоўсты. Але я знайшоў спосаб яму дапамагчы: прапанаваў прадстаўляцца італійцам. Зрабілі некалькі якасных фотаздымкаў, запілілі старонку ва ўсім вядомай сацыяльнай сетцы, сябар вывучыў некалькі сказаў на італійскай, натрэніраваў акцэнт. Нарэшце павалакліся на тусоўку. І што вы думаеце? Усё спрацавала выдатна: у тую ноч сябрук першы раз за свае 21 гады бавіўся з дзяўчынай.

Выснова: калі ты вэнджаны іншаземец, табе не патрэбныя мазгі, мускулы ці хата з грашыма, бо 95% беларускіх дзевак скокнуць на твой гак, толькі свісні», — гэтак рэзка выказваецца Антось.

З усіх эканамічна непаспяховых рэгіёнаў свету людзі перацякаюць у заможныя. Прычым выязджаюць звычайна самыя энергічныя і паспяховыя. Але і самыя прыгожыя таксама часцей выкарыстоўваюць свой шанец. Факт, што беларускі часцей выходзяць замуж за іншазмецаў, чым беларусы прывозяць сабе жонак з іншых краёў. «Сэ ля ві» ці гістарычная несправядлівасць? Ці выпадае гэтую праблему разглядаць праз прызму нацыянальнага інтарэсу, ці можна сказаць, што гэта «непатрыятычна» ці «гандаль сваім целам»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?