Канадскі форвард Шарль Лінгле заключыў кантракт з клубам «Медвешчак» з Заграба, які ў наступным сезоне дэбютуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Лінгле паўтара сезона выступаў за мінскае «Дынама», атрымаўшы год таму беларускі пашпарт. За зборную 31-гадовы форвард, тым не менш, выступаць не зможа, бо не правёў у Беларусі двух гадоў.

За «Дынама» Лінгле правёў 77 матчаў, набраўшы 34 (16+18) ачкі па сістэме «гол+пас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?