Сёння, 29 мая, да 22-23 гадзін у паўночна-ўсходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, а таксама моцныя залевы і град.

У бліжэйшыя суткі, 30 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 .. +14°С, максімальная днём +21 .. +27°С.

Глядзі таксама: МНС рэкамендуе: Як паводзіць сябе ў часе залевы, граду і моцнага ветру
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?