У Пінску затрыманы 30-гадовы мясцовы жыхар, які займаўся вырабам падробленых беларускіх грашовых купюр.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра, мужчына падазраецца ў тым, што 25 мая па месцы жыхарства з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі вырабіў тры банкноты вартасцю 20 тыс. рублёў кожная і перадаў іх свайму знаёмаму.

Той збыў фальшыўкі ў маршрутных аўтобусах у Пінску: купляў у кандуктара талоны і браў рэшту.

Згодна з заключэннем эксперта, падробленыя купюры зробленыя спосабам кропельна-струйнага друкавання. Яны канфіскаваныя.

27 мая Пінскім міжраённым аддзелам СК у дачыненні да работніка адной з прыватных фірм распачата справа па ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса (выраб з мэтай збыту падробленых грошай).

Падчас вобыску ў яго канфіскаваная камп'ютарная тэхніка. Раней мужчына судзімы не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?