Былому намесніку міністра спорту і турызму Сяргею Нераду выстаўлена абвінавачванне. Пра гэта паведаміў 30 мая журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Паводле яго слоў, следства валодае данымі пра тое, што Нерад неаднаразова атрымліваў хабар, прычым злачынствы «мелі працяглы характар і адбываліся да 2012 года». Паводле яго слоў, зараз правяраецца «інфармацыя па тых фактах, якія былі раней выстаўленыя».

Нерад быў затрыманы КДБ у красавіку ў межах рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі і абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

Як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ 26 красавіка, у дачыненні да чыноўніка распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказную пасаду).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?