Падчас расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да памочніка выхавальніка аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама, які абвінавачваецца ў згвалтаванні непаўналетняй, якая жыла разам з ім у якасці прыёмнага дзіцяці, стала вядома аб супрацьпраўнай дзейнасці 16-гадовага сына абвінавачванага.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці вынесена пастанова аб распачынанні справы ў дачыненні да непаўналетняга па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 ст. 167 Крымінальнага кодэкса Беларусі (насільныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй). Пацярпелай па гэтай крымінальнай справе прызнаная дзяўчынка 2006 года нараджэння, якая раней пражывала ў вёсцы Казлоўка ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Падазраваны затрыманы і змешчаны ў ІЧУ Светлагорскага РАУС. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, скіраваных на выяўленне і доказ усіх эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага.

Нагадаем, у красавіку Светлагорскім раённым аддзелам Следчага камітэта было выстаўлена абвінавачанне яго бацьку, 43-гадоваму жыхару раёна, у згвалтаванні непаўналетняй 1997 года нараджэння. Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што абвінавачваны неаднаразова ўчыняў згвалтаванне пацярпелай, якая пражывала разам з ім у якасці прыёмнага дзіцяці. Пакуль яшчэ правяраецца яго датычнасць да ўчынення насільных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да трох дзяўчынак.

Мужчына працаваў памочнікам выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу. 16 красавіка ён быў затрыманы па падазрэнні ў згвалтаванні 15-гадовай дзяўчыны, бацькам-выхавальнікам якой з'яўляўся. У дзіцячым доме сямейнага тыпу выхоўваліся 12 дзяцей, іх усіх забралі пасля затрымання мужчыны.

На даным этапе следства дасведчанасць жонкі абвінавачванага ва ўчыненні ў іх доме супрацьпраўных дзеянняў не пацвердзілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?