Новы гатунак квасу «Лета 988» выводзіць на рынак ААТ «Крыніца». Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 мая ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Рыгор Пяткевіч.

Паводле яго слоў, такая назва звязана з легендай аб тым, што квас быў вынайдзены менавіта ў 988 годзе, у якім адбылося хрышчэнне Русі.

«Гэты квас будзе вырабляцца па старадаўніх рэцэптах і будзе больш густым, з больш насычаным смакам, чым наш «Старажытны» квас, — расказаў Пяткевіч.

У сезон плануецца выпусціць 150 тыс. дал новага квасу.

Што датычыцца старой маркі квасу, то з пачатку года яго выраблена 100 тыс. дал, што на 40% больш, чым летась.

Акрамя таго, прадпрыемства плануе распачаць вытворчасць соказмяшчальных безалкагольных напояў на аснове айчыннай сыравіны (журавін, чарніц, лясной маліны).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?