Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў матчы другога раўнду Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос) выйграла ў немкі Анікі Бек 6:4, 6:3.

Гэты матч перарываўся з-за дажджу, у першым сэце Вікторыя вяла 5:0, потым згубіла канцэнтрацыю, і Бек давяла лік да 5:4, але беларуска ўзяла сябе ў рукі.

У матчы 1/16 фіналу яна сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ.

Год таму Вікторыя, у ранзе першай ракеткі свету, дайшла да 1/8 фіналу Ралан Гарос, дзе прайграла славачцы Дамініцы Цыбулькавай 2:6, 6:7 (4:7).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0