За вучэннямі назіраў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

За вучэннямі назіраў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

31 мая ў межах маштабных спецвучэнняў адбыліся паказальныя заняткі па спыненні спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Гродзенскай ГЭС. У ім узялі ўдзел падраздзяленні органаў унутраных спраў Гродзенскага гарнізона, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі, падраздзяленні МНС.

Паводле сцэнарыя аперацыі, на тэрыторыю вадасховішча пранікае лодка з трыма ўмоўнымі правапарушальнікамі, адзін з якіх высаджваецца на бераг і падпальвае адміністрацыйны будынак ГЭС. Супрацоўнік міліцыі і работнік ВБА (ваенна-будаўнічага атрада) прадухіляюць дзеянні правапарушальніка, затрымліваюць яго, а таксама праводзяць эвакуацыю персаналу станцыі і лакалізуюць ачаг узгарання.

На тактычных занятках прысутнічаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?