Найбліжэйшая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў Мінску 25 кастрычніка гэтага года. Пра гэта паведаміў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў 31 мая па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці.
Лебедзеў лічыць удалым старшынства Беларусі ў СНД. «Яно прынясе значную карысць інтэграцыйным працэсам і народам краін», — сказаў ён.
Апошні саміт СНД праводзіўся 5 снежня 2012 года ў Ашхабадзе (Туркменістан). На ім старшынства ў СНД перайшло ад Туркменістана да Беларусі.