Па паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду за выраб і захоўванне наркотыкаў атрымалі па выраку суда двое гомельскіх падлеткаў, 16 і 17 гадоў.

Судовым выракам закончылася расследаванне абставінаў ратавання аднаго з падлеткаў, які ў верасні 2012 года з рэзанымі ранамі абедзвюх рук спрабаваў выскачыць з акна пятага паверху. Першапачатковая версія праваахоўнікаў зводзілася да таго, што гэта была спроба суіцыду, але ў працэсе следства высветліліся іншыя абставіны здарэння.

У верасні 2012 года падлеткі сабралі ў поле дзікарослыя каноплі і вырашылі іх пакурыць, пакуль бацькоў не было дома. У аднаго з іх пры ўжыванні наркотыка закруцілася галава, і ён пайшоў у ванну, каб умыцца, а яго сябар застаўся ў кухні.

У нейкі момант ў хлопца пачаліся галюцынацыі. Яму здалося, што на кухні знаходзіцца мужчына, які пагражае яму нажом. Каб выратавацца, падлетак вырашыў выскачыць з акна.
Пачуўшы звон шкла, яго таварыш выбег на кухню, убачыў, што сябар вісіць на акне, і кінуўся на дапамогу. Аднак хлопец, усё яшчэ застаючыся пад уздзеяннем наркотыка, не пажадаў вяртацца ў кватэру. У гэты час міма праходзіў участковы інспектар. Убачыўшы падлетка на акне, міліцыянер забег у кватэру і дапамог яго выратаваць.

За незаконныя дзеянні з наркотыкамі абодва падлеткі трапілі пад суд. Прыгавор набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?