Згодна з дадзенымі Белстата,
на канец 2012 года ў трох беларускіх турмах знаходзілася 628 чалавек.Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.
232 чалавекі з іх адбываюць пакаранне за забойства ці спробу забойства, яшчэ 73 — за разбой. Па 53 чалавекі сядзяць за крадзяжы і за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
Усяго ж летась былі пазбаўленыя свабоды амаль 29 тысяч чалавек.Гэта таксама найменш за апошнія гады.
У выпраўленчых калоніях знаходзілася 23 тысячы беларусаў, у следчым ізалятары — каля 5 тысяч чалавек, яшчэ 240 чалавек — у выхаваўчых калоніях для непаўнагадовых.
Белстат таксама прыводзіць статыстыку зняволеных з дыягназам «наркаманія». Іх 1129 чалавек — кожны дваццаць пяты. Лічба дзіўная, бо ў канцы 2011 года долязняволеных-наркаманаў была ўдвая большая.