На 1,01% узрос у Беларусі афіцыйны курс долара ЗША ў студзені—маі 2013 года. Гэта дзявяты паказчык сярод краін былога СССР, сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне курсаў на 31 снежня 2012 года і 31 мая 2013 года.

У першай васьмёрцы: Узбекістан — 4,92% (з 1.984 да 2.081,59 сума), Расія — 4,01% (з 30,3727 да 31,5893 рубля), Малдова — 3,75% (з 12,0634 да 12,5156 лея), Арменія — 3,38% (з 403,58 да 417,22 драма), Літва — 2,21% (з 2,606 да 2,6635 літа), Латвія — 2,07% (з 0,531 да 0,542 лата), Кыргызстан — 1,75% (з 47,4015 да 48,23 сома) і Эстонія — 1,45% (з 0,7579 да 0,7689 еўра).

У Казахстане долар падаражэў на 0,23% (са 150,74 да 151,08 тэнге).

Не змяніўся курс амерыканскай валюты ў Туркменістане (2,85 маната) і ва Украіне (7,993 грыўны), знізіўся ў Азербайджане — на 0,05% (з 0,785 да 0,7846 маната), Таджыкістане — на 0,18% (з 4,7644 да 4,7559 самоні) і Грузіі — на 0,94% (з 1,6567 до 1,6411 лары).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс долара не змяніўся (11,10 рубля).

У маі долар падаражэў у Малдове (1,66%), Арменіі (1,52%), Расіі (1,07%), ва Узбекістане (0,82%), у Літве (0,76%), Латвіі (0,56%), Эстоніі (0,51%), Беларусі (0,35%) і Кыргызстане (0,12%). Не змяніліся курсы ў Азербайджане, Туркменістане і ва Украіне, знізіліся ў Таджыкістане (0,03%), Казахстане (0,11%) і Грузіі (0,59%).

У 2012 годзе Беларусь заняла чацвёртае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара да нацыянальнай валюты (на 2,63%), у 2011-м — першае (на 178,33%), у 2010-м — сёмае (на 4,79%), у 2009-м — першае (на 30,14%), у 2008-м — дзявятае (на 2,33%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?