Відэарэгістратар зафіксаваў, як у аўтамабіля адарваўся капот. Гэта здарылася на трасе Мінск-Віцебск 31 мая. Кіроўца наступнай машыны нарадзіўся ў кашулі: капот праляцеў міма.
На радасцях аўтааматар выклаў відэа інцыдэнту ў Youtube.
Такое здараецца, калі мацаванні капота паламаныя. Гэта смяротна небяспечна.