Від на Влтаву з Карлава Моста

Від на Влтаву з Карлава Моста

У Празе (Чэхія) зачыненыя восем станцый метрапалітэна.

Вада ў рацэ Влтава прыбывае хутчэй, чым чакалі чэшскія выратавальныя службы. У 40 гарадах краіны ўжо аб'яўлены трэці, самы высокі, узровень небяспекі. Вядома пра адну загінулую і трох зьніклых.

Экстранае пасяджэнне кабінета міністраў Чэхіі пачалося а 19-й. Будзе абмяркоўвацца пытанне аб дапамозе арміі насельніцтву.

Эвакуяваная адна з пражскіх бальніц, якая знаходзіцца паблізу Влтавы. Затопленыя падвалы і першыя паверхі многіх жылых дамоў, грамадскіх устаноў,
дадае Радыё Свабода

Па паведамленнях з паўднёвых і паўночных раёнаў Чэхіі складваецца карціна бедcтва, супастаўная з самымі буйнымі паводкамі апошніх дзесяцігоддзяў. Найбольш пацярпелымі раёнамі зноў становяцца на поўдні горад Чэскі-Крумлаў, на поўдзень ад Прагі – Табар і Пісэк, на поўнач ад Прагі -- Усці-над-Лабэм, дзе ў панядзелак чакаецца ўздым вады на восем мэтраў вышэй за нармальны ўзровень.

Моцныя паводкі таксама фіксуюцца ў Германіі і Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0