Беларускі інтэрнэт хутка чакаюць цяжкія часы, бо рукі дзяржаўнай машыны дацягнуліся і да гэтага апошняга астраўка волі ў Беларусі. «Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць», — заявіў беларускі дыктатар сустракаючыся з сваімі «ручнымі» журналістамі ў рэдакцыі «Савецкай Беларусі». Ён прызнаў, што: «… беларуская дзяржава ў інтэрнэце прысутнічае малаважна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ні аднаго з аўдыторыяй больш 5 тыс. карыстачоў». І панаракаў, што: «Калі пачытаць, што там публікуюць, то мы маем масавы рупар — нават не апазіцыі, а рупар варожых нам галасоў і дзяржаў. Тое, што наша апазіцыя стала іх рупарам — гэта факт». БТ падхапіла эстафэту, паказваючы сумнеўныя рэпартажы пра інтэрнэт «Сеткавыя войны», суд судзіць сайт адной з партыяў за распаўсюджванне ўвогуле праўдзівых звестак пра сына Козіка, псеўда‑парламент гатовы прыняць рэпрэсіўнае заканадаўства ўжо гэтай увосенню…

Як вы ўсё ведаеце, канкураваць беларуская дыктатура не жадае і не можа, ёй бліжэй такія паняцці як забараніць, ліквідаваць, абмежаваць або рэпрэсаваць. Гэта чакае і ўвесь нелаяльны ўладам грамадска‑палітычны Байнэт, калі ён своечасова не кансалідуецца і не дасць адпор чарговай самаўпраўнасці ўлад.

Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт‑супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org), і нашы партнёры па Маніфесце «Разам да Перамогі!» (www.peremen.info) прапаноўваюць усім жадаючым далучыцца да кампаніі «Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце». Гэта цалкам нефармалізаваная ініцыятыва, якая прадугледжвае правядзенне серыі масавых акцый у Байнэце ў плыні восені 2007 года, калі ў псеўда‑парламенце Беларусі будзе разгледжаны патэнцыйна рэпрэсіўны для Байнэту закон аб СМІ. Першую акцыю мы прапаноўваем правесці ў дзень нараджэння дыктатара, 30 жніўня з мэтай прадэманстраваць нашу салідарнасць і абсурднасць ідэі кантролю над інтэрнэтам. Мы павінны выклікаць рэзананс у прэсе і грамадскай думцы Беларусі і краін суседзяў, каб быць пачутымі.

Мы прапаноўваем кожнаму жадаючаму сайту далучыцца, усталяваўшы на адзін дзень 30 жніўня ў сябе на сайце адмысловую ўбудову, які адчыняе пры загрузцы яго першай старонкі на кароткі час банэр з інфармацыяй аб праблеме і нашым салідарным дачыненні да яе. Банэр і механізм прывязкі да сайта практычна гатовы.

Тыя, хто зацікаўлены, звяжыцеся з намі па пошце [email protected] або скайпу: zmicer_traecki для атрымання дадатковай інфармацыі, інструкцый і ўбудовы. Просьба да ўсіх максімальна шырока распаўсюдзіць гэтае паведамленне сярод знаёмых і сяброў.

Ініцыятыўная група кампаніі супраць цэнзуры і кантролю ў Байнэце

Праграма падтрымкі беларускага грамадска‑палітычнага інтэрнэту.

У святле жадання ўлад кантраляваць Байнэт і абмежаваць свабоду слова ў ім, у шэрагу грамадска‑палітычных рэсурсаў у Беларусі могуць паўстаць праблемы. Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт‑супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org) аб’ядналі нашы высілкі ў рамках Маніфеста «Разам да Перамогі!» (www.peremen.info) і будзем аказваць комплексную падтрымку праектам грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Беларусі.

Мы гатовыя прапанаваць:

‑ прафесійны хостынг з бэкапам інфармацыі (belmov.org — для беларускамоўных праектаў, 3dway.org Трэці Шлях для рускамоўных),

‑ рэгістрацыю даменаў у зонах org, net

‑ кансультацыі ў вобласці інтэрнэт‑бяспекі, камунікацый і распрацоўкі сайтаў для грамадскіх праектаў

‑ распрацоўку сайтаў на платформах Joomla і Drupal (з восені 2007)

‑ тэхнічную падтрымку беларускіх грамадскіх інтэрнэт‑праектаў

Тыя, хто зацікаўлены, звяжыцеся з намі:

‑ па пошце [email protected] або скайпу: zmicer_traecki(Беларускі моладзевы рух Амерыкі) ці праз форму http://belmov.org/host.html

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?