Прыём работ для ўдзелу ў Чацвёртым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 10 чэрвеня ўключна. Удзельнікі, якія яшчэ не паспелі падаць свае творы, атрымалі яшчэ тыдзень, каб зрабіць гэта.

Аргкамітэт Фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 3 чэрвеня. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работ, з'явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы.

Апошні тыдзень быў для аргкамітэта Фестывалю вельмі гарачым. Удзельнікі актывізаваліся. Па стане на раніцу 3 чэрвеня да ўдзелу ў Фестывалі было пададзена 130 работ.

Падрабязнасці чытайце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0