У Гомелі 2 чэрвеня з 09.00 да 18.00 выпала траціна месячнай нормы ападкаў. Метэаралагічнымі станцыямі Гомельскай вобласці ў Гомелі зафіксавана выпаданне 35 мм ападкаў пры норме 87 мм.
Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, з-за таго што ліўневая сістэма ў Гомелі на асобных участках гарадскіх дарог не спраўлялася з патокам дажджавых вод, узровень вады над праезнай часткай дарогі ў гэтых месцах перавысіў 10 см. У выніку гэтага адбылася кароткачасовая затрымка, да 20 хвілін, тралейбусаў на трох участках дарог.
У Гомелі і вобласці фактаў падтапленняў падвалаў і будынкаў, а таксама падворкаў домаўладанняў і жылых дамоў з-за ападкаў не адбылося, усе аб'екты жыццезабеспячэння працуюць у нармальным рэжыме.
0
0
0
0
0
0