«Беларусь магла б сёння-заўтра змяніць статус сваіх адносін з Еўрасаюзам», — заявіў пасол Італіі Арнальда Абеці 3 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Ясна, што за адзін дзень усё не выправіцца, але вызваленне палітычных зняволеных было б найболей наглядным крокам у гэтым кірунку», — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, яшчэ адным станоўчым крокам было б рашэнне Мінска аб увядзенні мараторыя на смяротную кару. «Трэба паглядзець, ці ёсць гатоўнасць і палітычная воля дзейнічаць у гэтым кірунку. І гэта не залежыць ад Еўрасаюза», — адзначыў Абеці.

Адказваючы на пытанне БелаПАН пра пазіцыю Італіі па пытанні магчымага зняцця візавых санкцый з міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і яго запрашэння на саміт Усходняга партнёрства ў Вільнюсе, Абеці сказаў: «Думаю, што ёсць магчымасці на карысць рашэння гэтага пытання, часткай чаго з’яўляецца Італія».

Пры гэтым пасол падкрэсліў, што рашэнне аб зняцці візавых санкцый можа быць прынятае толькі са згоды ўсіх краін-членаў ЕС і пакуль гэтая згода не дасягнутая. «Гэта не значыць, што пасля заканчэння часу і акалічнасцяў яны не прыйдуць да адзінага меркавання, — прадоўжыў Абеці.
— Думаю, на палітычнай ніве ўзаемадзеяння з краінай павінен быць галоўны суразмоўца».
Пасол таксама адзначыў, што з моманту візіту ў Беларусь у 2009 годзе італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі, нягледзячы на змену ўрада Італіі, яе цікавасць да Беларусі не знікла.
. Але з моманту візіту былі яшчэ прэзідэнцкія выбары ў снежні 2010 года. Мы ўсе добра праінфармаваныя пра гэтую падзею і ведаем, што яна паўплывала на запаволенне адносін Беларусі і Еўрасаюза, якія ў той момант знаходзіліся ў стадыі паляпшэння», — заўважыў італьянскі дыпламат.

Абеці таксама падкрэсліў, што на чалавечым узроўні адносіны паміж Беларуссю і Італіяй «па-ранейшаму проста выдатныя». «Існаванне ж пэўнага напружання ў палітычным плане з’яўляецца прычынай для шкадавання», — рэзюмаваў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?