У Беларусі 1 чэрвеня зніжаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 29 мая 2013 года № 427.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, экспартная пошліна на сырую нафту паменшылася з 378,4 долара да 359,3 долара за тону. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66% пошліны на нафту, цяпер складае 237,1 долара за тону супраць 249,7 долара за тону ў маі гэтага года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складае 323,3 долара замест 340,6 долара за тону ў маі.

Пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы павялічана з 71,5 долара да 72,2 долара.

Гэтым дакументам унесены змяненні ў пастанову Савета міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?