Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні капіліцы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседстве: уладальнік суседняга дома вырашыў яго знесці.

Перакрыцці будынку, пабудаванага на пачатку мінулага стагоддзя, відавочна не перанеслі «зрухаў», якія адбываліся літаральна праз сцяну.

На шчасце, ніхто не пацярпеў — службы ў капліцы адбываюцца ўранку.

Беларускія службы ў Лондане працягнуцца ў невялічкай каплічцы ў Marian House — яшчэ адным будынку беларускай грэка-каталіцкай місіі, які месціцца праз дарогу ад пашкоджанага дома. Дарэчы, на гэтым месцы неўзабаве з’явіцца новы будынак беларускай царквы. Праект яе ўжо гатовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?