«Газпрам» ў 2014 годзе плануе паставіць у Беларусь да 23 млрд.куб.м газу. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да гадавога сходу акцыянераў кампаніі, які запланаваны на 28 чэрвеня. Лімітавая сума газавых паставак у Беларусь вызначана памерам $ 4,255 млрд.

Згодна з дамовай, ухваленай на мінулым сходзе акцыянераў «Газпрама», у 2013 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена 23 млрд.куб.м газу на суму $ 4,1 млрд.

У 2012 годзе Беларусь імпартавала ад «Газпрама» 20,3 млрд.куб.м прыроднага газу на $ 3,4 млрд.

Дамовы, прапанаваныя да ўхвалення акцыянерам «Газпрама», таксама прадугледжваюць, што ў 2014 годзе ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» акажа паслугі па транзіце газу праз Беларусь у аб’ёме не больш за 50 млрд.куб.м (на 2013 год — не больш за 60 млрд. куб.м). «Газпрам» у 2014 годзе павінен аплаціць паслугі па транспарціроўцы газу па магістральных газаправодах праз беларускую тэрыторыю на гранічную суму $ 600 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?