Антрапалагічна лівы былі такімі падобнымі да іншых народаў балтыйскага рэгіёна.

Лівонкі, або ліўкі.

Грызэльда Крысціня да апошняга пісала на роднай мове.

Карта рассялення плямёнаў у Латвіі ў пачатку ІІ тысячагоддзя н.э. Тэрыторыя рассялення ліваў пазначаная салатавым.

Зона рассялення ліваў да ХІІІ ст. (шэрым) і апошніх пасяленняў ліваў у ХХ ст. (цёмным).

Апошнія паселішчы, дзе жылі лівы, у ХХ ст.

У нядзелю ва ўзросце 103 гадоў памерла жыхарка Латвіі Грызэльда Крысціня, якая з’яўлялася апошняй носьбіткай ліўскай мовы, для якой гэтая мова была роднай.

Крысціня была прадстаўніцай ліўскага роду Бертхольдсаў, які заставаўся захавальнікам жывой ліўскай мовы. У 1944 годзе Крысціня адправілася ў эміграцыю і вялікую частку жыцця правяла ў Канадзе. Яна ўдзельнічала ў складанні падручніка ліўскай мовы Līvõ kēļ. У 2011 годзе вершы Крысціні былі ўключаны ў зборнік «Як вынырваюць лівы».

З 2004 па 2009 год памерлі амаль усе жыхары Латвіі, для якіх ліўская мова была роднай. Пры гэтым у краіне застаецца каля 15 нашчадкаў ліваў, якія свабодна валодаюць гэтай мовай.

Лівы — малаколькасны фіна-вугорскі народ, які насяляў ўзбярэжжа Балтыйскага мора на поўначы сучаснай Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру