Сёння да 21 гадзіны ў Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, якія захаваюцца ў першую палову ночы 5 чэрвеня. Сіноптыкі сігналізуюць пра аранжавы ўзровень небяспекі.

5 чэрвеня месцамі, а днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Раніцай дзе-нідзе згусціцца слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17 ° С, максімальная днём +22 .. +28 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?