На плошчы Незалежнасці ідзе актыўны рамонт каля галоўнага ўваходу ў Дома ўрада. Загарадзілі ўсё турнікетамі з арнаментамі з дзяржаўнага сцяга. Што датычыць саміх дзвярэй, то пакуль што на іх месцы паставілі фанеру. Уваход жа адбываецца з бакавых дзвярэй.

Менавіта ў гэтых дзвярах падчас Плошчы-2010 былі пабітыя шыбы, што стала фармальнай прычынай для завядзення крымінальных справаў супраць паўсотні ўдзельнікаў Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?