У ГУУС Мінгарвыканкама расказалі падрабязнасці таго, што здарылася. У мінулую пятніцу ў 7.20 на Прывакзальнай плошчы сталіцы наркакантралёры затрымалі 30-гадовага расіяніна, які прывёз у Мінск з Санкт-Пецярбурга партыю гашышу.

Наркотык агульнай вагой каля 100 грамаў быў старанна схаваны ў адзенні гэтага «пасажыра». У ходзе далейшай распрацоўкі супрацьпраўных дзеянняў затрыманага міліцыянты наведаліся ў мінскую кватэру, у якой у тайніку было знойдзена 30 грамаў амфетаміну.

А 3 чэрвеня ўвечары на тэрыторыі Ленінскага раёна пры адпрацоўцы інфармацыі па рэалізацыі забароненых курыльных сумесяў аператыўнікі з доказамі злачынства затрымалі доктара-нарколага адной з медыцынскіх установаў. Падчас яго дагляду былі выяўленыя расфасаваныя пакуначкі спайсу, які, як паказаў папярэдні аналіз, адносіцца да забароненай групы псіхатропных рэчываў.

Па двух названых фактах наркакантралёры праводзяць праверачныя мерапрыемствы. Па іх выніках матэрыялы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?