Лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Гэтая народная мудрасць найлепш перадае сутнасць працэсу назірання за ўладай. Усеагульнае назіранне - гэта адна з асноваў дэмакратычнасці і празрыстасці грамадства. Чаму кожны з нас павінен стаць назіральнікам, і ці дастатковым было б кантраляваць толькі выбарчы працэс у дзяржаве? "Пры вялікім жаданні можна пакрыць усе ўчасткі ў Беларусі", -- разважае Настасся Матчанка з праекту "Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка".

Відэапраект «Апантаныя» прысвечаны дзейнасці грамадскіх ініцыятываў і арганізацыяў. Болей відэа на старонцы у Фэйсбуку і Укантакце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?