Чацвёра мінчан загінулі ў ДТЗ пры лабавым сутыкненні пад Лепелем, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

5 чэрвеня ноччу каля 1.45 22-гадовы жыхар Мінска на «Аўдзі 100», на закругленні дарогі Мінск — Віцебск паблізу вёскі Вярэбкі Лепельскага раёна выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай «Івека», гружанай сілікатнымі блокамі.

У лабавым сутыкненні загінулі ўсе чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў легкавым аўтамабілі. Кіроўца і два пасажыры (1988 года нараджэння і 1986 года нараджэння) памерлі на месцы.

Яшчэ аднаго пасажыра 1985 года нараджэння брыгада хуткай дапамогі даставіла ў раённую бальніцу, дзе ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Кіроўца грузавога аўтамабіля, індывідуальны прадпрымальнік, які спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, ужыўшы экстранае тармажэнне, у выніку чаго сам выехаў у кювет.

На месцы здарэння працавалі аператыўныя групы УУС, Лепельскага РАУС, МНС, УСК і супрацоўнікі ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?