Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці вядзе праверку па факце смерці 22-гадовай дзяўчыны, якая выпала з балкона ў дзень свайго вяселля.

Трагічны выпадак адбыўся вечарам 1 чэрвеня ў пасёлку Вейна Магілёўскага раёна. Раніцай дзяўчына выйшла замуж. Маладыя не рабілі вялікага вяселля, сабраўшы толькі блізкіх на кватэры.

Пасля таго як госці разышліся, паміж маладымі ўзнікла сварка на глебе рэўнасці.
Як тлумачыць жаніх, яму не спадабалася штосьці ў яе паводзінах, з-за гэтага яны пасварыліся, нявеста выбегла на балкон пятага паверха і кінулася ўніз.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?