Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 30-гадовы рабонік ЖЭСа убачыў стары «Мерсэдэс» на ўзбочыне каля МКАД. Падумаў, што нядбайны гаспадар не будзе шукаць машыны, калі яна знікне.

Паколькі ягоны ЖЭС спецыялізуецца на ўборцы аўтахламу, ведаў усе нюансы. Вось круціла і зрабіў усё самавольна, але на службовай тэхніцы.

Ён вывез машыну, разабраў і здаў на металалом. Зарабіў на гэтым 600 тысяч рублёў (каля 70 даляраў).

Але гаспадар «Мерсэдэса» звярнуўся ў міліцыю. Знайшлося відэа, як «Мерсэдэс» вывозілі. Зніклае аўто ацанілі ў 33 мільёны. Пры невысокіх ЖЭСаўскіх заробках выплачваць такія грошы мінчуку давядзецца гадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?