На перагоне паміж станцыямі "Охотный ряд" і "Лубянка" Сакольніцкай лініі маскоўскага метро здарылася новае задымленне ў сілавым кабелі, рух цягнікоў зноў спынены.

Прычынай задымлення магло стаць кароткае замыканне.

Ратавальнікі вяртаюцца да гэтых станцый метрапалітэна расійскай сталіцы і зноў спускаюцца ў тунэлі для пошуку месца замыкання.

Раней, раніцай у сераду, прынамсі 45 чалавек пацярпелі ў выніку пажару на Сакольніцкай лініі маскоўскага метро.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?