Удзельнікі антыўрадавых пратэстаў у Турцыі выставілі спіс сваіх патрабаванняў віцэ-прэм'еру Бюлент Арынчу.

На сустрэчу з намеснікам прэм'ера была запрошаная група эколагаў і актывістаў, якія выступаюць супраць перапланіроўкі парку Гезі ў цэнтры Стамбула.

У час сустрэчы з віцэ-прэм'ерам ўдзельнікі акцый пратэсту заявілі, што патрабуюць гарантый таго, што парк будзе захаваны.
Яны таксама патрабавалі адпусціць затрыманых удзельнікаў пратэстаў і пакараць паліцыю, якая прымяняе гвалтоўныя меры ў дачыненні да дэманстрантаў.

Раней Бюлент Арынч выбачыўся перад прысутнымі за дзеянні паліцыі, прызнаўшы іх рацыю — але толькі тых, хто ў самым пачатку выйшаў на абарону парку Гезі ў Стамбуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?