Малады чалавек чакае, пакуль знікнуць пакупнікі. Скрыншот з відэазапісу камеры назірання аптэкі.

Малады чалавек чакае, пакуль знікнуць пакупнікі. Скрыншот з відэазапісу камеры назірання аптэкі.

Драматычны момант: 70-гадовая жанчына спрабуе дагнаць рабаўніка. Скрыншот з відэазапісу камеры назірання аптэкі.

Драматычны момант: 70-гадовая жанчына спрабуе дагнаць рабаўніка. Скрыншот з відэазапісу камеры назірання аптэкі.

У панядзелак каля 19-й гадзіны каля аптэкі па вуліцы Жыновіча, 11 (Фрунзенскі раён), прагульваўся малады чалавек. Нягледзячы на цёплае надвор’е ён старанна хаваў ніжнюю частку твару шалікам, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Дачакаўшыся, калі ў аптэцы не было пакупнікоў, а фармацэўт выйшла з-за прылаўка да вітрыны, малады чалавек нацягнуў пальчаткі і хутка ўвайшоў у дзверы.

Папрасіў шпрыц, а калі жанчына накіравалася за патрэбным таварам, малады чалавек кінуўся да касы і выхапіў грошы. 70-гадовая фармацэўт паспрабавала адабраць з рук рабаўніка грошы, яна і рабаўнік паваліліся на падлогу. Зламыснік падабраў 1,6 млн рублёў і кінуўся да дзвярэй. Пажылая жанчына беспаспяхова спрабавала дагнаць яго. Пасля гэтага націснула трывожную кнопку. Бліжэйшы нарад прыбыў аператыўна, быў арганізаваны пошук нападніка ў бліжэйшых кварталах, аднак затрымаць рабаўніка па гарачых слядах не ўдалося.

Камера назірання запісала нападніка. Па запісе відаць, што ён закрывае твар. Тым не менш, хлопца можна апазнаць.

Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да тых, хто можа дапамагчы ва ўстанаўленні асобы зламысніка, паведаміць аб гэтым у дзяжурную часць Фрунзенскага РУУС Мінска.

Кантактныя тэлефоны: (044) 795-93-37, (017) 213-04-76, (017) 252-02-02. Канфідэнцыяльнасць гарантаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?