У бліжэйшыя суткі, 6 чэрвеня, надвор'е будзе вызначаць цёплая і вільготная паветраная маса. Захаваецца жоўты ўзровень небяспекі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Раніцай у асобных раёнах слабы туман.
Вецер ноччу слабы, днём паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10 .. +16 ° С, максімальная днём +22 .. +28 ° С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
0
0
0
0
0
0