Узровень цэн на раннюю агародніну ў Беларусі вышэйшы, чым у сумежных краінах.
Аб гэтым, спаслаўшыся на інфармацыю МЗС, паведаміў міністр гандлю Валянцін Чэканаў 4 чэрвеня на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, перадае прэс-служба ўрада.
Так, на 23 мая максімальныя рознічныя цэны ў Беларусі на свежыя агуркі былі вышэйшыя, чым ва Украіне, на 44%, у Латвіі — на 11%, у Польшчы — на 47%. Кошт зялёных культур у Беларусі вышэйшы, чым ва Украіне, Латвіі, Польшчы на 32—82%.
Міністр прапанаваў для павышэння канкурэнтаздольнасці айчыннай ранняй агародніны правесці аналіз складу затрат пры фарміраванні адпускных цэн, а таксама знізіць выдаткі.

У першым квартале павялічыўся імпарт таматаў і агуркоў у 2,8 разу і ў 2,4 разу адпаведна. Пры гэтым цэны на таматы беларускай вытворчасці перавышалі цэны на імпартныя, заўважыў міністр. Ён удакладніў, што розніца ў цэнах на айчынную і імпартную прадукцыю не звязана з гандлёвай надбаўкай. Аблвыканкамы і Мінскі гавыканка устанавілі гранічныя гандлёвыя надбаўкі на агуркі, таматы, бульбу, капусту, цыбулю, буракі, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны ў сярэднім 23—25%. На астатнюю прадукцыю цэны ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з кан'юнктурай рынку, і гандлёвая надбаўка там не перавышае 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?