Пра гэта ішла размова на нарадзе па пытаннях аптымізацыі сістэмы адукацыі пад старшынствам віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка,
паведамляе прэс-служба ўрада.

З дакладам па гэтым пытанні выступіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, які агучыў выпрацаваныя міністэрствам сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам падыходы па аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, іх штатнай колькасці і павышэнні эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў.

Былі агучаныя прапановы па павелічэнні напаўняльнасці класаў у агульнаадукацыйных установах, скарачэнні тэрмінаў падрыхтоўкі па асобных спецыяльнасцях ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, аптымізацыі функцый навукова-метадычных устаноў ды інш.

Удзельнікі нарады разгледзелі і ўхвалілі прапанаваныя Міністэрствам адукацыі падыходы да вырашэння гэтых пытанняў, паведамляе прэс-служба.

А. Тозік адзначыў, што ўсе мерапрыемствы па аптымізацыі

неабходна праводзіць вельмі ўзважана і прадумана, не дапускаючы механічнага скарачэння колькасці работнікаў.

Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў першую чаргу варта прадугледзець варыянты для працаўладкавання вызваленых работнікаў і толькі потым прымаць адпаведныя рашэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0