Цэнтральнае тэлебачанне Паўночнай Карэі пачало вяшчанне ў Facebook. Канал даступны па ўсім свеце, у тым ліку ў Японіі і Паўднёвай Карэі.
Каб атрымаць доступ да канала, трэба зайсці на старонку Korean Central Television у сетцы Facebook і націснуць «падабаецца».
На канале паказваюць патрыятычныя перадачы пра гісторыю КНДР, пра перамогі ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці, пра развіццё новых тэхналогій і пра ваенныя дасягненні, пра правадыроў Кім Ір Сена, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына.
Цэнтральнае карэйскае тэлебачанне было адкрыта ў 1987 г. Гэта дзяржаўны канал, які перадае пункт гледжання паўночнакарэйскіх уладаў.