Першыя заняткі былі прысвечаныя Лівонскай вайне і яе наступствам у беларускай гісторыі. Таксама разгледжанае пытанне аб прычынах Люблінскай уніі і стварэнне новай тагачаснай еўрапейскай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Былі прадэманстраваныя два гістарычныя фільмы, у якіх вялася гаворка пра Мацея Стрыйкоўскага і Юзафата Кунцэвіча. Падчас заняткаў адбылася міні-віктарына, па выніках якой быў уручаны прыз — 2 дыскі Белсата «Гісторыя пад знакам Пагоні. ХVІІ ст."

На занятках прысутныя таксама даведаліся аб выхадзе ў свет новай кнігі доктара гістарычных навук Валянціна Голубева.

Наступныя заняткі ў школе адбудуцца 17 чэрвеня, а 18-й гадзіне на сядзібе ТБМ. Тэма заняткаў — «Берасцейская унія 1596 г. і яе наступствы».

Уваход на заняткі гістарычнай школы вольны. Запрашаем усіх ахвотных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0