Судзьдзя Нясьвіскага раённага суду Дзьмітры Гвозд спыніў справаводзтва па адміністрацыйнай справе Насты Азаркі, Алеся Жукава і Арцёма Дубскага. Суд не знайшоў у матэрыялах справы доказаў віны.

Нагадаем, што іх разам зь непаўналетняй Настай Палажанкай зь Менску затрымалі ў ноч на 25 жніўня і пратрымалі ўсё ноч у пастарунку. Міліцыянты склалі пратаколы па артыкуле 17 ч.1 адміністрацыйнага кодэксу «Дробнае хуліганства». Юнакоў абвінавачвалі, што яны рабілі на гарадзкіх сьценах нецэнзурныя выразы «Беларусь — гэта сьвятое», «Свабоду Дашкевічу».

Сёньня судовы працэс доўжыўся амаль увесь дзень. Апраўдальны вырак быў вынесены толькі пасьля 18 гадзіны.

4 верасьня пачнецца суд над Настай Азаркай паводле арт. 193-1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?